Конкурсы

понедельник, 26 ноября 2018 г.


rtbd.by

НАВАГОДНЯЯ ВАНДРОЎКА Ў ПАРЫЖ

РТБД рыхтуе навагодні святочны спектакль для дзяцей «Навагодняя вандроўка ў Парыж». Юных гледачоў тэатра чакае сустрэча з самымі любімымі героямі французскіх казак, захапляльная гісторыя пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду і, вядома ж, падарожжа ў Парыж.
Гэту святочную гісторыю гледачам распавядуць выдатныя акцёры РТБД разам са сваімі сябрамі, акцёрамі з Францыі. У спектаклі шмат песень і танцаў, якія будуць выконваць нашы французскія сябры. А пасля спектакля ўсіх гледачоў чакае сапраўдная парыжская дыскатэка з гульнямі і конкурсамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий